Жонка Дзяніса Івашына: муж адмаўляецца падпісваць пакаяльныя лісты Васкрасенскага



Самае цяжкае для сваякоў і сяброў палітвязня – брак вестак, недаходжанне лістоў. Няма дзіву, што абмежаванне ліставанняў – гэта дадатковае катаванне, якое не прапісана нават для тых, хто знаходзіцца пакуль толькі пад следствам. Да героя нашай сустрэчы, мы недасягальны. Але пра яго раскажа ягоная жонка Вольга Івашына, якая пагадзілася быць Госцем Рацыі і пабывала ў нашым эфіры. Яе муж за кратамі гарадзенскай турмы нумар 1 меў сардэчны прыступ, але цяпер – сітуацыя са здароўем нармалізуецца. Гутарыць з „Госцем Рацыі” наш карэспандэнт Якуб Сушынскі.

РР: Ваш сужэнец Дзяніс Івашын, беларускі журналіст, дырэктар беларускай службы „InformNapalm”, ужо амаль паўгода знаходзіцца ў Гарадзенскай турме. Я так разумею, што яшчэ праходзіць следчы працэс, ці ёсць нейкі прасвет?

– Насамрэч мы самы не ведаем, бо праз гэтыя паўгода фактычна не адбывалася амаль ніякіх следчых дзеянняў з удзелам Дзяніса. Там на пачатку было некалькі допытаў, потым гэтыя незразумелыя размовы ні пра што, калі яго вазілі ў КДБ. І ў прынцыпе на дадзены момант на гэтым усё. Але ўжо будзе паўгода, і мусяць ці перадаваць справу ў суд, бо дасудовае следства можа доўжыцца паводле гэтага артыкулу не больш за паўгода, або мусяць выпускаць. Мы чакаем, што яны вырашаць.

РР: Цяпер ідзе такая пагалоска па многіх турмах, што ўлады спрабуюць прымусіць падследчых пісаць нейкія прызнаўчыя пакаяльныя лісты. Нядаўна з’явілася звестка пра тое, што гомельскі праваабаронца Судаленка адмовіўся ад падпісання такога ліста. Ці былі нейкія спробы прымусу з боку адміністрацыі турмы пісаць такія лісты, каб вызваліцца Дзянісу Івашыну?

– Насамрэч з боку канкрэтна адміністрацыі турмы былі толькі хутчэй просьбы. Канешне, ён адмаўляецца падпісваць нешта такое. Больш таго, яму няма ў чым прызнавацца. Я ведаю, што да яго таксама дайшоў ліст Васкрасенскага, які прапанаваў напісаць гэты прызнальны ліст, але канешне Дзяніс на яго не адказаў. 

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Гутарыў з госцей наш карэспандэнт Якуб Сушынскі.

Беларускае Радыё Рацыя