Жонка старшыні „Вясны” Алеся Бяляцкага атрымала першы ліст ад мужа



Як распавяла Наталля Пінчук, сёння яна атрымала першую вестку ад мужа.

Аднак першы ліст ад Алеся быў пад нумарам тры, што азначае, што іншыя два не дайшлі да яе. Па словах Наталлі, ліст тычыўся толькі побытавых пытанняў. Алесь распавёў, што ўжо ўзяў з бібліятэкі кнігу. Як адзначае Наталля, вестка ад мужа была вельмі кароткая, што для яго вельмі нехарактэрна: падчас зняволення ў 2011-2014 гадах ён пісаў вялікія лісты.

Нагадаем, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў).

t.me/viasna96