Жонку прафсаюзнага лідара Леаніда Дубаносава Алену збілі ў Мікашэвічах



Алена Дубаносава – жонка партыйнага і прафсаюзнага лідара ў Мікашэвічах Леаніда Дубаносава – падверглася пераследу і збіццю незнаёмымі граміламі ў цывільным, якія тры дні дзяжурылі ля іх дома, чакаючы яе мужа. Праз два дні перастрэлі яе і жорстка папярэдзілі, кажа Алена Дубаносава:

– Я ўжо ішла з крамы і яны мяне тут у ляску і перапынілі. Спыталі пра Лёню. Сказала, што муж працуе. Яны не прадставіліся. Адзін з іх кажа: вы яго супакойце, таму што мы яшчэ не такіх бачылі. І пачаў мне пагражаць. То дзяцей забяром, то тое, то гэта. Я не думала, што мяне ўдараць. Я сесці не магла, я ляжаць не магла.

Жанчына спужалася бандытаў у цывільным, якія абяцалі забраць дзяцей, калі „рыпнецца”, што пабаялася шукаць абароны, змаўчала. Пакуль муж, даведаўшыся, не звярнуўся на Радыё Рацыю і прыслаў здымак слядоў пасля ўдараў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя