Жонцы Анджэя Пачобута адмовіліся паведаміць пра стан здароўя яе мужа
У Жодзінскім СІЗА Аксане Пачобут адмовіліся даць інфармацыю пра стан здароўя яе мужа – журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута, – паведамляе „Радыё Свабода”. Аксана будзе далей спрабаваць атрымаць гэтую інфармацыю.
У арыштаванага па гэтак званай “справе палякаў” Анджэя Пачобута хворае сэрца. У зняволенні ён заразіўся каронавірусам.
Журналіста, затрыманага 25 сакавіка, рэжым абвінавачвае ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
