Жоўты ровень небяспекі абвешчаны на 5 ліпеня



Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай з’яве надвор’я, якая чакаецца месцамі ў Беларусі 5 ліпеня, паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Згодна з прагнозам, у панядзелак месцамі па паўднёва-заходняй частцы рэспублікі магчымы навальніцы. У сувязі з гэтым на 5 ліпеня абвешчаны жоўты ровень небяспекі.