Жудаснае ДТЗ пад Рэчыцай: загінулі тры чалавекі
У Рэчыцкім раёне сутыкнуліся легкавік і МАЗ. Аварыя адбылася ў дзённы час 17 студзеня, перадае belta.by паведамленне ДАІ УУС Гомельскага абласнога выканкама.
У ДТЗ трапілі МАЗ і «Шкода». Грузавіком кіраваў мужчына 1985 года нараджэння. У легкавым аўтамабілі акрамя кіроўцы знаходзіліся яшчэ два пасажыры: жанчына і мужчына, усе яны загінулі на месцы аварыі.
Пакуль праваахоўнікі не паведамляюць пра магчымыя прычыны ДТЗ. Ідзе разбіральніцтва, вызначаюцца ўсе прычыны трагедыі.
Не выключана, што прычынай жудаснай аварыі сталі менавіта ўмовы надвор’я – з-за складанай сітуацыі на дарогах рэспублікі ў апошнія дні адбываецца шмат «снежных» аварый.