“Жураўлі і журавіны” ў Мёрах



Скульптуру “Жураўліная вернасць” урачыста адкрылі ў цэнтры Мёраў на Віцебшчыне. Цырымонія праходзіла падчас экалагічнага фестывалю “Жураўлі і журавіны”, які ладзіўся ў Мёрах ужо шосты раз. На імпрэзе прысутнічалі мясцовыя ўлады, жыхары горада, госці, а таксама намеснік Пастаяннага Прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі Закары Тэйлар і кіраўнік грамадскай арганізацыі “Ахова птушак БацькаўшчыныАляксандр Вінчэўскі. Дарэчы, менавіта апошні кансультаваў скульптараў, якія рабілі выяву журавоў на працягу паўгода.

– Мяне як арнітолага кіраўніцтва праекта запрашала, каб гэтая скульптура была падобная да жураўлёў. І калі хто-небудзь з арнітолагаў ці батанікаў знойдзе, што журавіны ці жураўлі не падобныя да іх, то гэта выключна мая віна, бо з самага пачатку і да канца я кансультаваў скульптараў. Я і позу прапанаваў: каб яны крычалі, былі ў экстазе. І нават зараз такіх птушак, якія танцуюць у экстазе, можна пабачыць на палях.

Дарэчы, журавіны ў Мёрах сёлета ўрадзілі, як ніколі. На свяце кожны мог набыць іх па 2.70 рублёў за кілаграм. Таксама падчас фэсту ладзіліся бясплатныя экскурсіі па назіранні за журавамі, конкурс падворкаў і лепшых нарыхтоўшчыкаў журавінаў.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара