Журналіст Аляксандр Сотнік пакінуў Расею
Журналіст Аляксандр Сотнік пакінуў Расею з-за пагрозаў для яго жыцця. Пра гэта ён расказаў у сваім відэазвароце.
Сотнік дадаў таксама, што ён прадоўжыць сваю дзейнасць, выпускаючы аналітычныя ролікі.
Аляксандр Сотнік – ведамы расейскі пісьменнік, публіцыст, аўтар-выканаўца песень, дыктар радыё і тэлевізіі. Адзін з стваральнікаў альтэрнатыўнага народнага інтэрнэт-радыё „Первый Голосовой Портал”, а таксама незалежнага інтэрнэт-тэлеканала politvestnik.tv. Апошнім часам выпускае відэаролікі на актуальныя палітычныя тэмы на канале Sotnik-TV. Ведамы сваёй паслядоўнай і жорсткай крытыкай пуцінскага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя
