Журналіст Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
Журналіст Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту, паведамляе Радыё Свабода.

На яго альбо склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, альбо была распачатая крымінальная справа.
Фрылансера Радыё Свабода затрымалі ўвечары 25 лістапада ў Менску. У яго кватэры прайшоў ператрус. Пасля затрымання Кузнечыка сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам Радыё Свабода.
Андрэй Кузнечык быў асуджаны на 10 сутак арышту за „дробнае хуліганства”.
