Журналіст Андрэй Мялешка патрабуе пакараць інтэрнэт-паклёпнікаў



У абарону сваёй годнасці падаў заяву ў Кастрычніцкі РАУС Гародні сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Мялешка. Падставай сталі абразлівыя памфлеты на адным з сайтаў з доменам „com”.

Сябра БАЖ патрабуе выявіць і пакараць паклёпнікаў. Кажа Андрэй Мялешка пасля падачы заяўкі ў міліцыю.

– Можна ўзгадаць прыклад з нашымі гарадзенскімі праваабаронцамі, якія пару гадоў таму выставілі ў інтэрнэце здымак з акцыі, і гэты здымак стаў падставай для судовай справы. Тады міліцыя паказала, што можа працаваць вельмі хутка. Хай цяпер папрацуюць на іншую справу і знойдуць паклёпнікаў. Яны мне паралі два тыдні не выязджаць з гораду, бо я магу ім спатрэбіцца сказалі, што разбіральніцтва па справе пройдзе ў бліжэйшыя 10 дзён.

“Падобныя памфлеты носяць зняважлівы і псіхалагічна накіраваны характар супраць незалежных журналістаў-фрылансераў, – лічыць Андрэй Мялешка. –  Ствараюць негатыўны імідж „здраднікаў” у створаным аўтарамі сайта біпалярным свеце”.

Беларускае Радыё Рацыя