Журналіст Дзяніс Івашын ізноў змешчаны ў карцар



Жонка палітвязня Вольга ў тэлеграм-канале паведаміла, што яе муж Дзяніс Івашын зноў змешчаны ў карцар. Пра гэта яна даведалася сёння, 24-га снежня, калі спрабавала перадаць яму перадачу. На колькі дзён яго змясьцілі ў карцар і чаму — невядома.

Гарадзенскага журналіста затрымалі ў сакавіку гэтага года, яго абвінавацілі паводле артыкулу 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). У адным са сваіх артыкулаў Івашын выкарыстаў апублікаваныя на афіцыйным сайце гарадзенскай міліцыі звесткі, што стала падставай для затрымання.

У канцы кастрычніка Івашыну прад’явілі новае абвінавачанне — у «здрадзе дзяржаве». Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення.