Журналіст Генадзь Мажэйка хоча напісаць кнігу, як яго пасадзілі
Журналіста Генадзя Мажэйку пакінулі ў СІЗА яшчэ на 2 месяцы — да 1 лютага. Пра гэта выданню «Камсамольская праўда» паведамілі яго сваякі. 1 снежня мінаў тэрмін арышту, але было прынята рашэнне падоўжыць яго. Таксама адвакатка журналіста распавяла, што ёй удалося наведаць Генадзя.
«Здаровы, поўны творчых планаў», — напісала яна. У прыватнасьці, Мажэйка «думае над напісаннем кнігі па сваёй гісторыі». Як вядома, падставай для затрымання журналіста стала яго нататка на сайце kp.by, дзе аднакласніца Андрэя Зелцэра, загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ, распавядае пра яго школьныя гады.
