Журналіст Генадзь Мажэйка не выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання



Генадзя Мажэйку перавезлі з Акрэсціна ў Жодзіна. Ён застаецца пад вартай.

Пра гэта паведаміў «Спутніку» прадстаўнік «Камсамольскай праўды» Валянцін Алфімаў, які прыехаў з Масквы разбірацца ў сітуацыі з журналістам беларускай «Камсамолкі».  Журналіст не выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання. 

«Мяркуючы па тым, што ён не выйшаў з ізалятара, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — паведаміў прадстаўнік КП.

Раней паведамлялася, што Генадзя Мажэйку затрымлівала КДБ па артыкулах 130 і 369 КК («распальванне варожасці» і «абраза прадстаўніка ўлады»).

Беларускае Радыё Рацыя