Журналіст Радыё Рацыя заняў прызавое месца на Міжнародным конкурсе



Журналіст Беларускага Радыё Рацыя, Улад Грынеўскі, заняў другое месца на V Міжнародным конкурсе публікацый па талерантнасці, інтэграцыі, узаемнай павазе і ўзаемаразуменні ў грамадстве.

Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый Глабальнага Партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў падвяла вынікі V Міжнароднага конкурсу публікацый па талерантнасці, інтэграцыі, узаемнай павазе і ўзаемаразуменні ў грамадстве, размешчаных ў друкаваных і інтэрнэт-СМІ Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Малдова, Расейскай Федэрацыі і Украіны.

Конкурс прысвечаны памяці Юрыя Атамана – міратворца з Малдовы, які працаваў над вырашэннем канфлікту з двух берагоў Днястра, і заўчасна памёр у маладым узросце.

Сярод пераможцаў конкурсу наш журналіст Улад Грынеўскі. Разам з матэрыялам „Вы Што гей? Навошта вы іх абараняеце?” ён падзяліў другое месца ў трэцяй намінацыі. Яна называецца «Лепшая публікацыя, прысвечаная ролі СМІ ва ўмовах інфармацыйнага супрацьстаяння, якая змяшчае непрадузяты аналіз метадаў вядзення канфліктаў сродкамі мас-медыя, якая прадстаўляе чытачу інструменты для распазнання і нівелявання інфармацыйных маніпуляцый кожнай з бакоў канфлікту, а таксама раскрывае праблему дэгуманізацыі бакоў і канструявання вобраза ворага ў сітуацыі эскалацыі канфлікту».

Калегі шчыра віншуюць Улада Грынеўскага з высокай ацэнай яго творчай працы!

Беларускае Радыё Рацыя