Журналіст Радыё Рацыя працягвае змаганне за свае правы



Гарадзенскі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Вітаўт Парфёненка працягвае змаганне за свае правы. Ён ужо сем разоў падаваў заяву ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў якасці карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя.

Вітаўт Парфёненка

Сем разоў наш калега атрымліваў адмовы ў акрэдытацыі. Ён таксама прайшоў усе судовыя інстанцыі ў Беларусі. Апошнім адказам быў ліст з Вярхоўнага суда, куды Вітаўт Парфёненка пісаў больш за месяц таму:

– Я заўважыў, што асноўныя матывацыі, якія гучаць у лісце, які падпісаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Забара – гэта тое, што Міністэрства замежных спраў мае напрацягу шасці месяцаў адмаўляць журналісту, калі заўважаюцца факты, якія сведчаць пра яго працу на карысць нейкіх замежных неакрэдытаваных сродкаў масавай інфармацыі. Гэта адзін нюанс, а другі нюанс тое, што зноў такі суд паўтарае меркаванні папярэдніх судоў першых інстанцый пра тое, што суд не ў праве вырашаць пытанне пра акрэдытацыю, бо гэта непадведамствена суду.

Журналіст не будзе прыпыняць сваё змаганне за права на прафесію і збіраецца падаваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

^25197A979A0E7094154546F5E021C3F9018FB41006B9080DA2^pimgpsh_fullsize_distr

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня