Журналіст Станіслаў Івашкевіч пакараны штрафам



Журналіст „Белсата” Станіслаў Івашкевіч двое сутак правёў у ізалятары да суда.

Суд Маскоўскага раёна Менска пакараў яго штрафам у 50 базавых велічынь (1 350 BYN) паводле складзенага пратакола па арт. 23.34 КаАП.

Калегі спрабавалі перадаць рэчы затрыманаму журналісту, але іх не прынялі. 

Стас Івашкевіч займаецца расследаваннямі на тэлеканале „Белсат”. Яго матэрыялы атрымлівалі прызавыя месцы ў прафесійным конкурсе „Вольнае Слова”.

13 снежня ў Менску затрымалі траіх журналістаў: Станіслава Івашкевіча, фатографа Генадзя Верацінскага, рэдактара Onliner Мікалая Градзюшку.

Затрыманага журналіста Генадзя Верацінскага з Акрэсціна даставілі ў шпіталь з вялікім ціскам. Ён шпіталізаваны.

baj.by