Журналіст Сяргей Савіцкі пакінуў тэлеканал СТБ
Вядучы навінаў Сяргей Савіцкі пакінуў тэлеканал СТБ. Пра сваё звальненне журналіст напісаў у сацыяльных сетках.
Савіцкі апублікаваў фота з працоўнай кніжкай і пакінуў подпіс: «Ну вось і ўсё! Проста хачу застацца сумленным у адносінах, у першую чаргу, да самога сабе». Падрабязнасці таго, што здарылася ён не агучыў.
Савіцкі распавядаў на СТБ аб навінах эканомікі, працаваў на радыё і тэлеканале АНТ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com
