Журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто пакараны 15 суткамі арышту



Журналісту спартыўнага інтэрнэт-выдання Tribuna.com Дзмітрыю Руто прысудзілі 15 сутак адміністратыўнага арышту, паведамляе сайт.

 

Пасяджэнне адбылося 2 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска. Працэс вяла суддзя Ангеліна Лапаева.

Напярэдадні раніцай Руто затрымалі ў Менску. Падставай стала тое, што ў яго аўтамабілі быў футбольны шалік, на якім прысутнічаюць белы і чырвоны колеры. Журналіста абвінавацілі ў незаконным пікетаванні згодна з артыкулам 24.23 КоАП і адправілі ў ЦІП на Акрэсціна.

Сваякам удалося перадаць Дзмітрыю Руто цёплыя рэчы і ежу.

belapan.by