Журналіст Юрый Дзяшук – на волі



У судзе Лідскага раёна адбыўся 5 лютага разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. У выніку судовага пасяджэння суддзя Ігар Кашко накіраваў справу на дапрацоўку, а журналіста — вызвалілі.

Юры Дзяшук быў затрыманы 3 лютага, да суда яго ўтрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання. Супрацоўнікі Лідскага РАУС намагаліся затрымаць яго яшчэ 2 лютага, аднак з міліцыянтамі была дасягнутая дамоўленасць, што Дзяшук сам з’явіцца да іх на наступны дзень.

– Ад пачатку мне інкрымінавалі здзяйсненне нейкіх хуліганскіх учынкаў падчас суду над актывістам з Бярозаўкі Вітольдам Ашуркам. Насамрэч я там проста выконваў свае прафесійныя абавязкі. На гэты момант мне ўжо інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое нібыта адбывалася ў судзе як раз у той самы дзень, калі судзілі Вітольда Ашурку. Гэта ўжо сумнавядомы артыкул 23.34. І калі першым разам мяне затрымалі на трое сутак на 72 гадзіны ў Лідскім ІЧУ, то зараз затрымалі на 48 гадзін. Адбыўся суд.

Прычынай пераследу журналіста сталі падзеі, што адбываліся 18 студзеня ў зале Лідскага райсуда адразу пасля агалошвання крымінальнага прысуду грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку. Тады людзі, якія прыйшлі падтрымаць Ашурка, пачалі праяўляюць гучную эмацыйную рэакцыю на вынесены яму вырак. Нагадаем, што Вітольд Ашурак быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

20 студзеня, праз два дні пасля гэтага, Юрыя Дзяшука  затрымалі ў межах распачатай крымінальнай вытворчасці паводле артыкула «Злоснае хуліганства» і на трое сутак змясцілі ў ІЧУ.

***

Журналіст з Лідчыны Юрый Дзяшук – на волі. Яго зноў пратрымалі ў ІЧУ некалькі дзён. Суддзя Ігар Кашко накіраваў справу на дапрацоўку.

Юрыю Дзешуку закідаюць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.  20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Вітольду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам, які адбыўся 18 студзеня.  Юрый Дзяшук быў  заняты выключана журналісцкай працай. Магчыма, менавіта таму 23 студзеня журналіста вызвалілі з ізалятара. Але ў аўторак, 2 лютага, міліцыянты заявілі журналісту, што зверху прыйшоў загад зноў яго затрымаць. І скласці на яго пратакол па артыкуле 23.34 КаАП.

Няма аніводнага факталагічнага пацверджання віны журналіста. Больш за тое, відэазапісы сведчаць акурат пра ягоную поўную невінаватасць.

Беларускае Радыё Рацыя