Журналіст з Івацэвічаў атрымаў пракурорскае папярэджанне



Чарговы журналіст-фрылансер Павел Дайлід з Івацэвічаў атрымаў пісьмовае папярэджанне за працу без акрэдытацыі. Папярэджанне абвясціў намеснік пракурора Івацэвіцкага раёна Сяргей Жуковіч.

Do0529

Падставай  стаў артыкул на сайце „Радыё Свабода” з вёскі Спорава Бярозаўскага раёна пад назвай “Бунт у Спораве: сяляне патрабуюць вярнуць ім возера”.

Інфармацыю для пракуратуры прадаставіў Бярозаўскі РАУС – расказвае журналіст:

– Я не вельмі перажываю з-за гэтага папярэджання. Для мяне гэта як грамата ад уладаў за працу. Так яны цэняць незалежную журналістыку, судзяць то карэспандэнтаў Радыё Рацыя, то Беласту. Таму нечага неспадзяванага я тут не бачу. Зразумела, што ёсць замова, таму я надта і не ўпіраўся.

Павел Дайлід віны сваёй не прызнаў, паколькі лічыць, што мае канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі.

IMG_0949-2

Але папярэджанне не збіраецца абскарджваць, бо як паказвае практыка калег-фрылансераў, гэта не прыносіць станоўчых вынікаў.

Беларускае Радыё Рацыя