Журналіст Зміцер Лупач з Глыбокага атрымаў адказ з райвыканкама



Незалежны журналіст Зміцер Лупач з Глыбокага атрымаў афіцыйны адказ з Глыбоцкага райвыканкама датычна забароны яго ўваходу ў будынак райвыканкама з фотаапаратам Nikon у сумцы.

Нагадаем, 2 сакавіка міліцыянт заявіў журналісту, што з прафесійнымі фотаапаратамі ўваход у райвыканкам забаронены, спаслаўшыся на распараджэнне кіраўніка справамі райвыканкама.

 

2015-03-20_smotkina_lopach_dakument_1

2015-03-20_smotkina_dakument_2

Па словах Змітра Лупача, у афіцыйным звароце ён прасіў даць ацэнку правамоцтва дзеянняў міліцыянта і запытаўся, па якіх крытэрыях у райвыканкаме вызначаюць прафесійны фотаапарат альбо не.

– Там даволі ўсё няўцямна напісана, канкрэтна не ўказаны нават нумар дакумента. Яшчэ ў дакуменце напісана, што гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю выканкама, каб адрозніць прафесійную кінакамеру ад аматарскай, сказана: вы павінны звярнуцца да вытворцы альбо прадаўца фотапаратуры. Але адкуль міліцыянт мог гэта вызначыць? 

Грамадскае аб’яднанне „Беларуская асацыяцыя журналістаў” у сувязі з гэтым і іншымі падобнымі інцыдэнтамі будзе абскарджваць дакумент, які абмяжоўвае фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў.

Юрыст БАЖу Андрэй Бастунец лічыць, што гэты дакумент наўпрост закранае правы грамадзян. Таму ён павінен быць выдадзены ў выглядзе нарматыўнага акту і даведзены да ўсеагульнага ведама праз апублікаванне.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя