Журналіста Алега Груздзіловіча перавялі ў магілёўскую турму



Журналіста Алега Груздзіловіча перавялі ў магілёўскую турму, паведамляюць праваабаронцы.

3 сакавіка ён атрымаў 1,5 года калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб „масавых беспарадках”. Справу завялі пасля таго, як Груздзіловіч пазбавіўся акрэдытацыі МЗС як журналіст “Радыё Свабода” і асвятляў адзін з маршаў як пазаштатны карэспандэнт газеты “Народная волі”.

28 сакавіка дзяжурная ў магілёўскай турме пацвердзіла жонцы, што муж ужо там.

Пры гэтым дата разгляду касацыйнай скаргі ў Менскім гарадскім судзе не прызначаная.