Журналіста Алеся Дзянісава не пусцілі на выставу
Гарадзенскаму фрылансеру Алесю Дзянісаву забаранілі здымаць у выставачнай зале Гародні.
У гэтым месцы адкрылі выставу пад назвай “Камуналка” французскай падарожніцы і фатографа Франсуазы Юг’е у межах мерапрыемстваў “Месяц фатаграфіі”:
– Я б пайшоў здымаць і ўжо сказаў ёй, няхай выклікае міліцыю. Але адзінае, што мяне спыніла, гэта тое, што нібыта існуе пагроза звальнення Сільвановіч з пасады дырэктаркі. Для мяне паўстаў маральны выбар, і я яго зрабіў, каб не нашкодзіць чалавеку.
Ірына Сільвановіч разам з мужам была сведкай на судзе гарадзенскіх сябраў БАЖ Алеся Дзянісава і Аляксандра Кіркевіча.
На здымку: дырэктарка Выставачнай залы Ірына Сільвановіч і фатограф Андрэй Лянкевіч
Тады суддзя Юрый Казакевіч прысудзіў журналістам штраф у памеры 25 базавых велічынь за матэрыял для тэлеканала «Белсат» ад 24 чэрвеня 2015 года, у якім расказвалася пра выставу лялек літоўскіх майстроў. Тая выстава адбывалася ў гарадзенскай выставачнай зале.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
