Журналіста Алеся Любянчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі
Палітзняволенага журналіста Алеся Любянчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. Як стала вядома @bajby, суддзя Менскага гарадскога суда Алена Ананіч прызнала журналіста вінаватым па ч.3 арт. 361-1 КК (“Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім”).

Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны – піша тг “Вясна”.
