Журналіста Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калоніі
Івуліна прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ён пакараны 2 гадамі калоніі, як таго патрабаваў пракурор.

Спартыўнаму журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну інкрымінавалі «арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342).
Аляксандра затрымалі 3 чэрвеня, і першапачаткова ён быў пакараны 30 суткамі адміністрацыйнага арышту нібыта за сцяг на балконе. Аднак на свабоду не выйшаў, яго перавялі ў СІЗА, пазней стала вядома, што на журналіста заведзеная крымінальная справа.
