Журналіста Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня
Праваабаронцам стала вядома, што справу журналіста Дзяніса Івашына Гарадзенскі абласны суд пачне разглядаць 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Нагадаем, Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 509 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года. Спачатку Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачанне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.
