Журналіста «Першага рэгіёну» Гардзіевіча напярэдадні прысуду шпіталізавалі
Як паведамляе Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, драгічынскі журналіст інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён» Сяргей Гардзіевіч на 23 ліпеня чакаў прысуду, але 22 ліпеня ён страціў прытомнасьць. Яго паклалі ў шпіталь.
Як паведамляе БАЖ, стала таксама вядома, па якім артыкуле затрыманы журналіст «Белсату» Ігар Ільяш. Ён з’яўляецца падазраваным па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Сёння суд разглядаў скаргу на затрыманне Ільяша, але пакінуў яе без задавальнення.
Беларускае Радыё Рацыя
