Журналіста з Берасця Яўгена Скрабца выклікаюць у міліцыю



Журналісту патэлефанаваў участковы міліцыянт і папрасіў зайсці для тлумачэнняў. Нагода  – публікацыі на сайце Беларускага Радыё Рацыя матэрыяла пра спартовыя спаборніцтвы ў Берасці.

Журналіст сказаў, што прыйдзе, але пасля таго, як атрымае пісьмовую позву. Участковы адзначыў, што ад яго нічога не залежыць, і ён атрымаў патрабаванне „зверху“.

Яўген Скрабец сказаў, каб яму патэлефанавалі сёння, каб абмеркаваць варыянты магчымай сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя