Журналістак «Белсата» асудзілі за працу на нядзельным маршы



Журналістак «Белсата» асудзілі на 7 сутак арышту. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова вінавацяцца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і супраціве міліцыянтам.

Журналісткі, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», у нядзелю 15 лістапада вялі стрым з плошчы Пераменаў, дзе адбылася найбольш жорсткая зачыстка сілавікоў.

Кацярына Андрэева

Ужо на судзе Кацярына Андрэева распавяла, што яе затрымлівалі ў кватэры, дзверы выламалі, забеглі каля 10 спецназаўцаў. Яны не тлумачылі нічога, проста сказалі, каб збіраліся і ішлі з імі. Гвалту падчас затрымання не было.

Дакладна вядома, што Кацярына Андрэева зараз зʼяўляецца падазраванай паводле арт. 342 КК РБ (арганізацыя масавых закалотаў).

Зараз журналісткі «Белсата» знаходзяцца на Акрэсціна. Блізкім і сваякам не ўдалося перадаць ім цёплыя рэчы – іх адмовіліся прымаць. Журналісткі выйдуць на волю 22 лістапада.

Дар’я Чульцова

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baj.by