Журналістаў “Радыё Свабода” затрымалі да 10 дзён



Супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсціна паведаміў родным, што журналісты Свабоды Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі, якіх летась пазбавілі акрэдытацыі МЗС, затрыманыя да 10 дзён.

Інфармацыі пра іншую зняволеную журналістку Іну Студзінскую няма.

Справу вядзе ўпраўленне Следчага камітэта па Менску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды не выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленні пра абарону.

Журналістаў Алега Груздзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на „Радыё Свабода”, затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.

Беларускае Радыё Рацыя