Журналістаў выклікаюць на прафілактычныя гутаркі ў міліцыю



На прафілактычную размову з прычыны прысутнасці на масавых мерапрыемствах выклікалі прадстаўнікоў рэдакцыі «Першы рэгіён» на Берасцейшчыне.

Пра гэта распавёў галоўны рэдактар сайта Павал Дайлід. Гэта звязана з апошнімі затрыманнямі журналістаў, – адзначыў ён:

– Цалкам нейкае глупства, таму што журналісты маюць права прысутнічаць там, дзе адбываюцца нават несанкцыянаваныя масавыя акцыі. Такая ж сітуацыя на днях была і ў Драгічыне. У Драгічынскі РАУС выклікалі нашага Сяргея Гардзіевіча, яго выклікалі позвай як сведку. Распытвалі пра тое, хто нанёс нейкія надпісы, размалявалі кіёск Табакерку.

Не зразумела, чаму выклікалі менавіта нашага карэспандэнта, што ён мусіць быць сведкай па гэтай справе, – дадаў Павал Дайлід.

Беларускае Радыё Рацыя