Журналістка Марыя Грыц вызваленая з менскага ЦІП
Марыя Грыц, карэспандэнт польскага тэлеканала „Белсат”, які вяшчае на Беларусь, вызваленая з менскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Фота журналісткі, якая выйшла з ізалятара, размясціў тэлеграм-канал „Белсата”.
Раней у гэты дзень суд Заводскага раёна сталіцы адправіў на дапрацоўку складзены на Грыц пратакол за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КоАП).
Грыц была затрыманая 26 верасня падчас жаночага маршу ў Менску. На акцыі яна знаходзілася як удзельніца. Да суда Марыю змясцілі ў ізалятар, нягледзячы на тое што ў яе паўтарагадовая дачка.
28 верасня суддзя суда Заводскага раёна Анастасія Осіпчык прызнала Грыц вінаватай у правапарушэнні паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства) і аштрафавала на 540 рублёў. Аднак пасля суда журналістку не вызвалілі, бо ў дачыненні да яе быў складзены яшчэ адзін пратакол.
belapan.by
Фота: svaboda.org