Журналістка Наста Захарэвіч арыштаваная на 15 сутак
Затрыманая 5 лістапада журналістка „Зялёнага партала” арыштаваная на 15 сутак, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Менска (суддзя Юлія Шут). Захарэвіч асуджаная на падставе артыкулаў 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КоАП.
Як стала вядома сёння раніцай, Захарэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна.
Захарэвіч была затрыманая падчас маршу людзей з інваліднасцю. Паводле слоў відавочцаў, гэта адбылося ў кветкавым краме на праспекце Незалежнасці каля ГУМа. Яна забегла ў магазін, ратуючыся ад пераследу невядомых мужчын у цывільным. Перад гэтым яна заўважыла, што за ёй сочаць, і патэлефанавала маме. З таго часу да сённяшняй раніцы інфармацыі пра яе месцазнаходжанне не было.
Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла таксама аб затрыманні карэспандэнта сайта „Магілёўскі рэгіён” (6tv.by) Уладзіміра Лапцэвіча. ДАІ спыніла яго машыну, журналіста вязуць у РАУС.