Журналістка Наста Захарэвіч атрымала палітычны прытулак
„Я атрымала статус уцякачкі. Латвія дала мне палітычнае сховішча”, — паведаміла Наста ў сваіх сацыяльных сетках.
Наста Захарэвіч пакінула Беларусь пасля некалькіх затрыманняў і адміністрацыйных арыштаў (7 сутак і 15 сутак). Некалькі месяцаў яна правяла ў лагеры для бежанцаў у Латвіі, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У 2019 годзе Наста Захарэвіч атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча. Журналістка была ўганараваная за цыкл публікацый на сайце «Свабоды» і асвятленне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.
