Журналістка Тамара Шчапёткіна пакарана штрафам (абноўлена)
Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы пакарана судом Бярозаўскага раёна штрафам 30 базавых велічынь.
Ні суддзя Наталля Мінчанка, ні ўчастковы Ігар Прыбышчук, што складаў адміністрацыйны пратакол, не маглі адказаць, у чым канкрэтна абвінавачваецца Шчапёткіна. У выніку блытаных паказанняў сведкі Ларысы Кузьміч, кароткіх фраз Прыбышчука “не знаю”, “ответить не могу”, Наталля Мінчанка прыйшла да высновы, што Шчапёткіна парушыла артыкул 22.9. Што менавіта, не паясніла.
[Not a valid template]
Суд быў заангажаваны і яўна заказны, што вельмі абурыла прысутных на судзе з групы падтрымкі журналісткі.
Таццяна Тарасевіч:
– Мяне абурыла такое несправядлівае рашэнне суда. Канешне, я нічога і не чакала добрага, таму што не першы раз я на судзе. У нас душаць людзей, якія ўмеюць бараніць кагосьці, умеюць адстойваць сваё меркаванне.
Аляксандр Мех, Кобрынь:
– Спадарыня Тамара вельмі дапамагла працаўнікам гэтага свінакомплексу. І, я думаю, яны ёй вельмі ўдзячныя за гэту дапамогу. Але ж дзяржава ацаніла гэту дапамогу па-іншаму. Інтарэсы народа не супадаюць з інтарэсамі дзяржавы.
Тамара Шчапёткіна не пагадзілася з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць. Гэта ўжо другое пакаранне за гэты месяц. 6 жніўня журналістка была пакарана па гэтым артыкуле штрафам 25 базавых велічынь.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя