Журналістка Юлія Латыніна пакінула Расею



Ведамая і папулярная журналістка Юлія Латыніна пакінула Расею.

Журналістка ў этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» расказала, што з’ехала з Расеі пасля нападу невядомых на яе аўтамабіль.

У этэр яна выйшла праз Skype. Па словах журналісткі, яна знаходзіцца разам з бацькамі за мяжой.

„Наўрад ці я збіраюся бліжэйшым часам у Расею… Спадзявалася, што мая машына, якая згарэла ў мінулую нядзелю, што яна загарэлася сама… Як высветлілася, яна была ўсё ж падпалена”, – адзначыла Латыніна.

Па словах Латынінай, інцыдэнт з аўтамабілем здарыўся, калі яна ўжо з’ехала з Расеі і дома былі толькі яе бацькі.

Раней Латыніна заявіла, што раніцай 3 верасня згарэў яе аўтамабіль. Яна ўпэўнена, што прычынай загарання стаў падпал.
 
Беларускае Радыё Рацыя