Журналістку „Белсата” абвінавачваюць у арганізацыі беспарадкаў
Журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай сёння, 20 лістапада, было выстаўлена абвінавачванне паводле Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Ёй абраная мера стрымання – арышт на 2 месяцы (то бок да 20 студзеня). Кацярына не прызнае сваю віну і цалкам адмаўляецца ад дачы паказанняў. Сёння яе мусяць перавесці ў СІЗА Жодзіна. Таксама сёння раніцай па месцы прапіскі Кацярыны, у яе сваякоў, быў праведзены ператрус, але там нічога не знайшлі і не канфіскавалі.
Нагадаем, журналістка была затрыманая 15 лістапада ў кватэры дому каля Плошчы Перамен у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя