Журналістку Дыяну Серадзюк апраўдалі (абноўлена)
Першамайскі суд Менска апраўдаў журналістку Дыяну Серадзюк. Віна не даказана, справа закрытая. Такое рашэньне праняла суддзя Анастасія Папко.
Журналістку вінавацілі ў парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Меўся на ўвазе ўдзел у мітынгу каля Курапатаў 21 лютага. Сведкі-будаўнікі падчас суда заявілі пра фальсіфікацыю пратаколаў.
* * *
У Перашмайскім судзе Менску судзяць журналістку Дыяну Серадзюк. Яе вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Маецца на ўвазе ўдзел у мітынгу каля Курапатаў 21 лютага. Усяго па гэтай справе абвінавачваюцца 8 чалавек.
Як паедамляюць сведкі судовага працэсу, даваць паказанні прыйшоў будаўнік, што працаваў ля Курапатаў, Уладзімір Каньшын. Па просьбе міліцыі ён падпісаў ужо падрыхтаваны бланк тлумачэнняў, дзе толькі ўпісаў свае дадзеныя. У пратаколе апытання электразваршчык сцвярджае, што журналістка актыўна перашкаджала будаўнікам весці працы.
Другі сведка Дзмітрый Хабалкін гаворыць суду, што наогул ніколі не бачыў Серадзюк. А пратакол падпісаў па просьбе міліцыі. Муж журналісткі Яўген Батура паведамляе, што па словах будаўнікоў, падчас супрацьстаяння ў Курапатах палову людзей у новых спецоўках складалі пераапранутыя сілавікі.