Журналістку Вольгу Быкоўскую затрымалі ў Лідзе



Журналістку Вольгу Быкоўскую вызвалілі праз некалькі гадзін пасля затрымання. Пра гэта яна паведаміла сама на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Адпусцілі. Ледзь не афармлялі ўжо. Але кіраўніцтва вывучыла пасведчанне БелаПАН, маёр Рабушка, які нас злавіў каля суда, прынёс прабачэнні і адпусціў», — напісала журналістка.

***

У Лідзе сёння затрымалі журналістку Вольгу Быкоўскую.

Сёння тут праходзіць адміністрацыйны судовы працэс над незалежным журналстам Юрыем Дзешуком, якога апошнія месяцы прэсуюць улады. Дзешука спачатку затрымлівалі па крымінальнай справе, цяпер судзяць па народным артыкуле 23.34.

Вольга Быкоўская паехала ў суд у якасці сведкі і была затрыманая.

Фота: Новы Час