Журналістку Вольгу Чайчыц затрымалі ў Курапатах
Журналістка Вольга Чайчыц, якая супрацоўнічае з польскім тэлеканалам „Белсат”, 16 кастрычніка затрыманая міліцыяй ва ўрочышчы Курапаты.
„Мяне вязуць у Бараўлянскі РАУС за ўчарашні сюжэт”, — паведаміла яна на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”. Супрацоўнік міліцыі ў форме растлумачыў Чайчыц, што яе затрымліваюць на падставе артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
Тэлефоннай сувязі з Чайчыц зараз няма.
Раніцай 15 кастрычніка ў Курапатах пачаліся падрыхтоўчыя работы для ўстаноўкі памятнага знака, праект якога перамог у конкурсе Міністэрства культуры. У прыватнасці рабочыя пачалі капаць траншэю для адводу вады. Абаронцы Курапатаў перашкодзілі працы тэхнікі.
Сёння актывісты зноў сабраліся ва ўрочышчы.
Фота baj.by