Журналістку Юлію Коцкую асудзілі за нібыта ўдзел у акцыі



Маскоўскі суд Менска прысудзіў карэспандэнтцы БелаПАН Юліі Коцкай 8 сутак арышту за нібыта ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту 15 лістапада, якую яна асвятляла. Працэс вяла суддзя Лідзія Цяліца.

Паводле пратаколу, Коцкая нібыта прыняла ўдзел у пікетаванні „ў групе грамадзян” „з мэтай выказвання нязгоды з дзейнай уладай”. Юлія Коцкая віну не прызнала.

Увогуле цяпер за кратамі знаходзяцца два дзясяткі журналістаў, якіх затрымалі пры выкананні іх прафесійных абавязкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: press-club.by