Журналісцкі часопіс “Абажур” адзначае сваё 15-годдзе
Аналітыка прафесіі – журналісцкі часопіс “Абажур” гэтым займаецца ўжо 15 гадоў. Галіновае выданне Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначае юбілей. Паўстаў ён у снежні 2000 года, калі ў БАЖы зразумелі, што ёсць патрэба ў адмысловым выданні пра журналістыку і для журналістаў, каб апісаць працэсы, які адбываюцца ў галіне, дыскутаваць на прафесійныя тэмы ды дзяліцца досведам. Сёння, паводле галоўнага рэдактара часопіса Уладзіміра Дзюбы, “Абажур” знайшоў сваё месца.
– 15 гадоў мы працуем. На сённяшні дзень “Абажур” – гэта своеасаблівы летапіс. Можна падняць архівы, ёсць і электронны варыянт у фармаце ПДФ. Гэта летапіс супрацьстаяння наступу на свабоду слова, на вольную журналістыку і г.д.
Пытанні прафесійных стандартаў і праблемы журналісцкай этыкі, замежны досвед і гісторыя беларускай незалежнай журналістыкі – гэта толькі кароткі пералік тэмаў, якія трапляюць на старонкі “Абажуру”. Выдаецца ён раз на месяц.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя