Журналістцы Кацярыне Андрэевай працягнулі тэрмін арышту да 20 лютага



 Тэрмін знаходжання пад вартай у Кацярыны мусіў скончыцца 20 студзеня.

Журналістка Кацярына Андрэева правядзе за кратамі па меншай меры яшчэ месяц. Тэрмін арышту падоўжаны — цяпер да 20 лютага.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада. Іх затрымалі за стрым, у якім быў паказаны жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ды разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») КК. Праваабаронцы вызналі журналістак палітвязнямі.

novychas.by

Фота baj.by