Журналісту Дзянісу Івашыну выстаўленае абвінавачанне
Затрыманаму ў пятніцу гарадзенскаму журналісту Дзянісу Івашыну выставілі абвінавачанне па арт.365 Крымінальнага кодэкса (умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). Пра гэта БАЖ паведаміла маці журналіста.
У дачыненні да Івашына абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай два месяцы.
Нагадаем, журналіст быў затрыманы 12 сакавіка ў сваёй кватэры ў Гародні. Дома ў яго ў межах крымінальнай справы адбыўся ператрус, які праводзілі супрацоўнікі КДБ па Гарадзенскай вобласці. Зараз Дзяніс Івашын знаходзіцца ў гарадзенскай турме.
Беларускае Радыё Рацыя
