Журналісту „Камсамолкі” Генадзю Мажэйку прад’явілі абвінавачванне
У справе два артыкулы — распальванне нянавісці і абразу прадстаўнікоў улады, паведамляе kp.ru.
У панядзелак 11 кастрычніка следства прад’явіла затрыманаму журналісту Генадзю Мажэйку абвінавачванне. Такую выснову можна зрабіць па тым, што журналіст не выйшаў на волю, а па беларускіх законах абвінавачванне павінна быць вынесена не пазней, чым праз 10 сутак пасля затрымання. (Рэпарцёр быў затрыманы 1 кастрычніка).
Меркавана Генадзя Мажэйку абвінавачваюць па двух артыкулах: арт. 130 КК РБ (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады).