Журналісту прысудзілі 1,5 года калоніі за „абразу Лукашэнкі”



Пастанову вынес суд Іванаўскага раёну.

50-гадовы Сяргей Гардзіевіч працаваў у берасцейскім выданні „Першы Рэгіён”. Яго прызналі вінаватым у „абразе Лукашэнкі” і „паклёпе” на яго, а таксама ў абразе міліцыянтаў у адным з Telegram-чатаў. Гэтым міліцыянтам ён павінен будзе выплаціць маральную шкоду – па 2 тысячы рублёў кожнаму.