Журналісты „Белсата” прызнаны падазраванымі па крымінальнай справе
Журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам „Белсат”, Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках па артыкуле 342 КК. Пра гэта паведамляе „Белсат” у сваім тэлеграм-канале.
Журналісты былі затрыманыя 1 лістапада, калі асвятлялі Марш супраць тэрору, што праходзіў у Мінску.
Максімальнае пакаранне па артыкуле 342 КК — пазбаўленне волі да трох гадоў.
