Журналісты Hrodna.life: Прапануем “панюхаць” Новы Свет
Гарадзенскае выданне Hrodna.life прапануе жыхарам гораду наведаць Новы Свет “з завязанымі вачыма”.
Пра адметнасці імправізаванай экскурсіі распавядае рэдактар выдання Аляксей Шота:
– Мы даем паслухаць пэўныя гукі, пэўныя пахі, таксама пасмакаваць розныя рэчы, звязаныя з гісторыяй. Бо там былі крамы мясныя, пякарні, крамы каланіяльных тавараў. Даем угадаць нашым турыстам: што гэта, што гэта магло быць. І затым расказваем. Турысты атрымліваюць такія хустачкі з адмысловым прынтом, надрукаваным франтончыкам будынка на Міцкевіча, 9, якому пагражае знос.
На думку журналісткі выдання Ірыны Новік, першымі наведнікамі такой экскурсіі сталі падпісчыкі і чытачы выдання.
– Пакуль мы праводзім гэтую экскурсію для сваіх чытачоў, найперш для падпішчыкаў, потым для чытачоў, якія пастаянна за намі сочаць. Гэта, канешне, людзі заангажаваныя ў гарадское жыццё, гэта тыя, хто цікавіцца гісторыяй роднага горада, і тыя, хто хоча адчуць яе больш поўна. Выходзіць на турыстаў, альбо на замежнікаў можна, напэўна, але гэта ўжо справы больш складаныя адміністрацыйна, і мы пакуль на гэта не рашыліся.
Унікальная экскурсія па Новым Свеце Гародні падрыхтавана па журналісцкіх матэр’ялах сайту Hrodna.life і ў першую чаргу па матэр’ялах журналіста Руслана Кулевіча.
Беларускае Радыё Рацыя