Журналісты і СМІ з Беларусі ўзялі ўсе прэміі Free Media Awards



Журналісты і СМІ з Беларусі ўзялі ўсе прэміі Free Media Awards. Прэмію атрымалі журналісткі: Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова, Наталля Лубнеўская, а таксама партал Tut.by і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

“Мы прысуджаем усе прэміі для прэсы беларускім журналістам і сродках масавай інфармацыі ў знак прызнання іх беспрэцэдэнтных намаганняў і мужнасці на працягу гэтага драматычнага года, за працу ва ўмовах дыктатуры”, – заявілі ў журы прэміі, якую ўручаюць нарвежскі Фонд імя Фрыта Орда і нямецкі фонд Zeit з Гамбурга.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baj.by