Журналісты па-ранейшаму прадукуюць мову варожасці ў беларускіх СМІ
Гэта падцвердзіў другі маніторынг мовы варожасці, які робіць ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”.
Аналізаваліся матэрыялы 36 недзяржаўных і дзяржаўных СМІ, сярод якіх як агульнанацыянальныя, так і рэгіянальныя друкаваныя і анлайн медыі, а таксама сайты папулярных тэлекампаніяў ды радыёстанцый, скіраваных на беларускую аўдыторыю.
Падвяла вынікі маніторынгу ў праекце “Места для прэсы”, яго каардынатар, сацыёлаг і журналіст Віалета Ермакова.
– Галоўнае, што ўся мова варожасці, якая прадукуецца ў беларускіх СМІ, гэта тая мова варожасці, якую прадукуюць журналісты, на жаль. І я гэта кажу, нікога не абвінавачваючы. Усе мы люді, у якіх ёсць пэўныя стэрэатыпы, ёсць адчувальнасць да адных праблемаў і няма адчувальнасці да другіх праблемаў. Журналісты пішуць так, як разумеюць, паколькі мы не можам разумець усё, то трапляе нейкі стэрэатып, датычны мігрантаў і гэтак далей.
У большасці матэрыялаў, якія патрапілі ў даследванне – мова варожасці або прадукавалася журналістамі самастойна, або стваралася шляхам наўмыснай падтрымкі аўтарамі некарэктных выказванняў герояў матэрыялаў. 158 выпадкаў з 205-ці матэрыялаў.
Тэмы, дзе найбольш ужывалася мова варожасці – Еўрабачанне ды ўдзел там ў якасці вядучай аўстрыйскай спявачкі Канчыты Вюрст, а таксама – падзеі на Усходзе Украіны.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя